История 1
22 чэрвеня 1960

Будаўніцтва завода ў Слуцку

Саветам Міністраў БССР было прынята рашэнне пра будаўніцтва ў горадзе Слуцку цукровага завода магутнасцю 3 тыс. тон цукровых буракоў за суткі.

История 1
23 снежня 1965

Першы цукар

У 1965 годзе Слуцкім цукрарафінадным заводам быў выраблены першы цукар.

История 1
6 красавіка 1976 года

Цукрарафінадны камбінат

Загадам міністра харчовай прамысловасці БССР ад 6 красавіка 1976 года Слуцкі цукрарафінадны завод быў пераўтвораны ў Слуцкі цукрарафінадны камбінат.

История 1
1996

Адкрытае акцыянернае таварыства

У працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці прадпрыемства "Слуцкі цукрарафінадны камбінат" на падставе загада Мінаблдзяржмаёмасць нумар 62 ад 30 снежня 1996 года, выдадзенага Мінскім аблвыканкамам, пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

История 1
2006-2016

Прэсы сырых жамерынаў

Пастаянна ў рабоце пяць італьянскіх прэсаў сырых жамерынаў фірмы Бабіні, закупленыя паэтапна на працягу 2006-2016 гадоў па меры нарошчвання вытворчай магутнасці завода.

История 1
2007

Будаўніцтва цэха сушкі і гранулявання жамерынаў

Пабудаваны цэх сушкі і гранулявання жамерынаў. Гэта найкаштоўнейшы дадатак для корму жывёле. Арганізавана і вытворчасць сырых жамерынаў у рулонах у стрэтч-плёнцы па 1300 кілаграмаў. Плёнка дае магчымасць захоўваць прадукт у свежым стане на працягу працяглага часу.

История 1
2011

Устаноўка новага турбагенератара

На ЦЭЦ камбіната ўстаноўлены новы турбагенератар магутнасцю 7,5 МВт, камбінат поўнасцю забяспечвае свае патрэбы ў электраэнергіі і частку яе (каля 1 МВт) пастаўляе ў агульную энергасістэму. Спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў за мінулыя гады заводам знізілася ў два разы.

История 1
2011-2012

Устаноўка нямецкіх цэнтрыфуг

Устаноўленыя ў дадатак да існаваўшых нямецкія цэнтрыфугі ў прадуктовым цэху, зманціраваны і ўведзены ў эксплуатацыю: другая цукрасушыльная ўстаноўка, новая станцыя рэкрышталізацыі соку другой сатурацыі, гравітацыйныя адстойнікі соку першай сатурацыі.

История 1
2012-2015

Мадэрнізацыя цеплавой схемы

Зроблена поўная мадэрнізацыя цеплавой схемы завода з устаноўкай трох новых выпарных апаратаў павярхоўнага нагрэву кожнага 5000 кв. м., польскай вытворчасці і 12 падагравальнікаў пласціністага тыпу нямецкай фірмы GEA, што дазволіла ў два разы зменшыць расход цеплавой энергіі. Штогадовая эканомія два-тры мільёны даляраў.

История 1
2013

Будаўніцтва фасовачнай фабрыкі

Уведзена ў строй новая фасовачная фабрыка з трыма аўтаматычнымі лініямі. Лініі цалкам аўтаматызаваны, а кіруе імі адзін аператар. Аўтаматы самі фармуюць пакеты з рулона паперы, самі дазуюць і насыпаюць прадукт. Нават самастойна выбракоўваюць пакеты, калі тыя не адпавядаюць норме.

История 1
2013

Мантаж дыфузійнага апарата

Змантаваны дыфузійны апарат калоннага тыпу нямецкай фірмы ВМА вытворчай магутнасцю 10 000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў за суткі.

История 1
2014

Мантаж гравітацыйных адстойнікаў

Зманціраваны два гравітацыйныя адстойнікі дыфузійнага соку.

История 1
2014

Замена сатуратараў

Заменены на больш эфектыўныя і прадукцыйныя два сатуратары.

История 1
2015

Мантаж машыны для пакавання волкіх жамерынаў

Набытая і змантаваная машына для пакавання волкіх жамерынаў у рулоны фірмы Flexus

История 1
2016

Мантаж вертыкальнага крышталізатара утфеля трэцяга прадукта

Набыты і змантаваны пяты вертыкальны крышталізатар утфеля трэцяга прадукта, па аб'ёме роўны чатыром існуючым.

История 1
2016

Замена буракарэзак

Для забеспячэння паўнавартаснай загрузкі магутнасцей дыфузійнага апарата праведзена замена двух украінскіх буракарэзак на больш магутныя нямецкія TSM 2200-22-600-SAC і нарошчаны аб'ёмы бункераў буракоў перад буракарэзамі.

История 1
2016-2017

Аўтаматызацыя ЦЭЦ

Аўтаматызаваны тры катлы ЦЭЦ.

История 1
2017

Будаўніцтва буракамыйнага комплексу

Пабудаваны буракамыйны комплекс, які дазваляе з улікам будаўніцтва сіропных ёмістасцей нарасціць сутачную перапрацоўку буракоў да 12 тысяч тон без рэканструкцыі прадуктовага аддзялення.

История 1
2017-2020

Будаўніцтва сіропных ёмістасцей

Скончана будаўніцтва трох рэзервуараў для адводу сіропу падчас перапрацоўкі цукровых буракоў. Рэзервуар для захоўвання сіропу ўяўляе сабой сталёвую ёмістасць дыяметрам 40 м і вышынёй цыліндрычнай часткі каля 25 м з плоскім дном. У трох ёмістасцях можа захоўвацца да 128 тысяч тон бураковага цукровага сіропу, з якога пасля перапрацоўкі можна атрымаць каля 70 тысяч тон цукру.